Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

У панядзелак 6 лістапада ў нашай парафіі адбылася сустрэча для моладзі пад назвай «Крокі да святасці». Карысна правесці час пажадалі каля 70 школьнікаў і студэнтаў з Браслава, Мёраў, Полацка, Глыбокага і Ахрэмаўцаў.


Ініцыятарам стала моладзь нашай парафіі, а ў арганізацыі сустрэчы дапамаглі ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі і сястра Ганна Мізавец. Менавіта яны дапамагалі маладым людзям зразумець, навошта варта імкнуцца да святасці і ці рэальна гэта ў цяперашні час, а таксама адшукалі ў Бібліі, што кажа Бог пра Божае Валадарства.

«Ці сёння можна быць святым? – такім пытаннем распачаў канферэнцыю кс. Уладзімір. – Калі б спадзяваліся толькі на людскія сілы, то гэтая мэта сапраўды здавалася недасяжнай. Але Бог даў нам моц – святыя сакрамэнты, дзякуючы ім можам рабіць крокі наперад да святасці».

Святар падкрэсліў, што ў гэтым крочанні важным з’яўляецца адкрытасць чалавека. «Адкрытасць не толькі на іншага чалавека, але і на Бога, − патлумачыў кс. Уладзімір Шыдлоўскі. − Ведаеце, чаму столькі людзей адыходзяць смутнымі ад спавядальні? Таму што ў глыбіні сэрца адчуваюць, што недаканца паспавядаліся, не былі шчырымі, адкрытымі Богу».

«Людзі на святы стаяць у чарзе да споведзі, а пасля яе адыходзяць радасныя, бо ксёндз нічога не распытваў пра грахі. Кажам, што ўкралі шнурок, але не кажам, што да яго была прывязана карова. Навошта тады ідзём да споведзі? Патрэбна адкрытасць на Бога ў кожным сакрамэнце. Рабіце правільна гэтыя крокі. Бо можам думаць, што ўсё жыццё ідзём да святасці, а насамрэч стаім на месцы», − завершыў святар.

Падчас сустрэчы шмат часу было прысвечана малітве: святая Імша, адарацыя. Моладзь таксама вучылася «чытаць сэрцам» Біблію, слухаць Бога, быць на Яго адкрытым, а пасля дзяліцца думкамі і перажываннямі з іншымі.
Канечне, такія сустрэчы даюць магчымасць наблізіцца не толькі да Бога, але і адкрыцца на іншага чалавека: атрымаць новыя знаёмствы, сустрэць добрых сяброў і разам правесці вечар у радасці. Думаецца, што сустрэча стала для ўсіх удзельнікаў упэўненым крокам наперад да святасці, да Бога.


 

Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Аляксандр Анісько

 

Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Навошта верыць у Бога?

Чалавек настолькі мае паўнату жыцця, супакой сэрца, настолькі шчаслівы, наколькі злучаны з Богам.

Go to top