Моладзь нашай парафіі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра і сястры Ганны арганізуе сустрэчу «Крокі да святасці». Пройдзе яна 6 лістапада і будзе ўключаць у сябе малітоўную і забаўляльную часткі.


Шчыра запрашаем падлеткаў і моладзь да ўдзелу.

Праграма сустрэчы:

  • 13.30 – прывітанне (рэгістрацыя)
  • 14.00 – святая Імша
  • 15.00 – гарбата
  • 15.30 – час Бібліі
  • 16.30 – адарацыя
  • 18.00 – прадстаўленне парафій (тэма: што такое любоў?)
  • 18.45 – сустрэча ў радасці.