Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых. Падчас святой Імшы ўдзень ксёндз Станіслаў заахвоціў паразважаць вернікаў над тым, што яны робяць для таго, каб быць святымі.


У гаміліі святар распавёў пра жыццё і адносіны з Богам некаторых святых. Ксёндз Станіслаў адзначыў, што так можна было б працягваць вельмі доўга, святых многа і ўсе яны вельмі розныя: святымі становяцца дзеці і дарослыя, бедныя і багатыя, вучоныя і неадукаваныя людзі.

«Але калі жылі на свеце, яны ўсе вандравалі тымі дарогамі благаслаўленняў, якія апісаны ў сённяшнім урыўку з Евангелля, − падсумаваў пробашч. – Усе яны кіраваліся прынцыпамі, змешчанымі ў нагорнай пропаведзі Хрыста. Нельга крыху жыць Евангеллем. Святыя былі такімі ж людзьмі, як мы. І сёння нашым абавязкам з’яўляецца святасць».

«Не трэба думаць, што для святасці неабходна здзяйсняць гераічныя ўчынкі. Святасць – гэта любоў у штодзённым праяўленні. Гэта недаспаныя ночы маці; гэта клопат бацькі; гэта добразычлівая ўсмешка для свайго суседа; дабро для тых, каго сустракаем; устрыманне сябе ад словаў, якія могуць абразіць іншых; гэта павага да людзей, якіх сустракаем на працы; гэта сумленная выкананне працы і іншыя штодзённыя абавязкі. Гэта ўсё нашае жыццё», − падкрэсліў ксёндз Станіслаў.


Святлана Жылевіч

 
 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Навошта верыць у Бога?

Чалавек настолькі мае паўнату жыцця, супакой сэрца, настолькі шчаслівы, наколькі злучаны з Богам.

Go to top