Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

Набліжаецца месяц лістапад, які ў нашай парафіі асаблівым чынам прысвечаны малітве за памерлых. 2 лістапада – Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. Якой павінна быць малітва за памерлых, дапаможа разабрацца пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.

− Ксёндз Станіслаў, у чым сутнасць святаў 1 і 2 лістапада?

− 1 лістапада – гэта радасны дзень, калі мы ўзгадваем усіх святых. 2 лістапада памятаем у сваіх малітвах пра ўсіх, хто адыйшоў з гэтага свету. Але памятаць пра памерлых варта не толькі ў гэтыя дні, але кожны дзень. Бо Касцёл вучыць, што малітвай можам дапамагчы памерлым, калі яны гэтага патрабуюць.

У актаве свята з 1 па 8 лістапада можна атрымаць адпуст за памерлых – пры выкананні ўсіх умоваў за аднаго памерлага кожны дзень. Для гэтага неабходна наведаць могілкі і там памаліцца за памерлых і ў інтэнцыях Святога Айца («Ойча наш...», «Вітай, Марыя...», «Веру ў Бога...»), удзельнічаць у святой Імшы і прыняць святую Камунію, не быць прывязаным да граху, нават штодзённага, быць у стане асвячальнай ласкі (не мець неадпушчанага цяжкога граху).

Трэба адзначыць, што важна малітва, а не тое, што мы паставім свечку. Так, свечка – гэта прыгожы сімвал нашай малітвы: агонь як малітва ўзносіцца ў неба, але сама па сабе, без малітвы, яна нічога невартая.

− А ці абавязкова маліцца за памерлых у 30-ы дзень, год пасля смерці?

− Не, гэта неабавязкова. Такая малітва не з’яўляецца нашым абавязкам, але дапамагае ўзгадаць нашых блізкіх памерлых, памаліцца за іх. Чым больш мы молімся за іх, тым лепш. Гэта вельмі добрая традыцыя, але не абавязак. Грэх – калі ўвогуле не молімся за памерлых.

− Ці ёсць прычыны, па якіх можаце адмовіць у пахаванні?

− Такія прычыны ёсць. Першае, калі чалавек перад смерцю дабравольна адмовіўся ад сакрамэнтаў; калі, хоць быў ахрышчаны, перад смерцю не жадаў паяднацца з Богам і Касцёлам. І таксама калі чалавек публічна адмаўляўся ад Бога.

− Як вы ставіцеся да таго, што часам на могілках пакідаюць шклянку і хлеб?

− Такія ўчынкі – язычніцтва і не маюць нічога агульнага з хрысціянствам.

− Ці сустракаліся вы з якімі-небудзь неналежнымі паводзінамі парафіянаў на пахаванні? Што хацелі б дадаць?

− Хачу нагадаць, каб кожны памятаў, што
неабходна запрасіць святара, калі хтосьці з родных цяжка хварэе, разумее, што набліжаецца смерць. Каб чалавек не адыйшоў да Бога без сакрамэнтаў, асабліва сакрамэнту намашчэння хворых. Каб потым не было позна.

Калі ўжо нехта памёр, то першае, пра што варта падумаць – папрасіць святара аб пахаванні. Для гэтага неабходна прынесці пасведчанне аб смерці. Неабавязковым з’яўляецца пахаванне толькі на трэці дзень. Гэта традыцыя, але можна хаваць і на наступны, і на другі дзень. Часта проста чакаюць, каб усе родныя маглі прыехаць.

Галоўнае, каб у гэтыя дні − трываць на малітве. Астатнія клопаты – гэта толькі дадатак. Трэба разумець, што менавіта ў гэты момант вырашаецца вечнасць памерлага, а наша малітва можа дапамагчы яму хутчэй атрымаць шчасце ў небе.


Гутарыла Святлана Жылевіч
 

 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Навошта верыць у Бога?

Чалавек настолькі мае паўнату жыцця, супакой сэрца, настолькі шчаслівы, наколькі злучаны з Богам.

Go to top