Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

З 21 па 22 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі. Яе арганізатарам выступіла душпастырства сем’яў дыяцэзіі, а таксама фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

Сустрэча прайшла на тэму малітвы ў сям’і, таму ёй была адведзена не толькі канферэнцыя, але і палова часу была прысвечана непасрэдна малітве. Праўда, скарыстацца магчымасцю пажадалі толькі некалькі сем’яў з Паставаў, Глыбокага, Браслава, Полацка і Мінска.

Падчас канферэнцыі на тэму малітвы ў сям’і а. Міхал Ермашкевіч ОР адзначыў, што, канечне, самай важнай з’яўляецца літургія і ўдзел у ёй усіх членаў сям’і. Але святар прывёў таксама словы кардынала Ёзафа Ратцынгера (будучага Папы Бэнэдыкта XVI) пра тое, што святая Імша без дадатковых набажэнстваў – нібы незавершаная малітва. Варта вучыцца заўсёды, кожную хвіліну, быць пры Богу, «хадзіць у Божай прысутнасці». Гэта значыць усе справы даручаць Богу, увесь час памятаць пра Яго.

Айцец Міхал звярнуў увагу на малітву «Ойча наш» − самую дасканалую, бо яе даў людзям сам Бог. Малітва «Вітай, Марыя» таксама біблейская і добрая малітва праслаўлення «Хвала Айцу». На ўсе гэтыя малітвы неабходна менш хвіліны, таму нават вельмі заняты чалавек можа знайсці на іх час. Святар таксама заахвоціў сем’і часцей звяртацца да ружанца і старацца больш маліцца ўсёй сям’ёй.

У першы дзень сустрэчы сужонкам распавялі таксама пра небяспечнасць гендэрнага выхавання. Намеснік фонду «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў заахвоціў бацькоў цікавіцца матэрыялам, якія даносіцца да дзяцей у школах і распавёў пра сутнасць гендэрнага выхавання па фінскай і шведскай сістэмах, якое адмаўляе паняцце мужчынскага і жаночага полу і прапануе 54 варынты гендэру.

Суботні вечар завершыўся балем з навучаннем класічных танцаў і экскурсам у гісторыю баляў.

У нядзелю час быў прысвечаны хвалюючым пытанням сужонкаў, сямейным праблемам. Прысутныя маглі падзяліцца вопытам з іншымі сужонкамі ці пашукаць адказу ў духоўных асоб.

Думаю, што гэтыя дні для сямейных пар сталі часам духоўнага аднаўлення, паказалі магчымасці знаходзіць час на Бога і сваіх родных.


Тэкст і фота Святлана Жылевіч

 

 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Навошта верыць у Бога?

Чалавек настолькі мае паўнату жыцця, супакой сэрца, настолькі шчаслівы, наколькі злучаны з Богам.

Go to top