Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

18 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Луку. У нашай парафіі імя святога носіць капліца ў бальніцы, бо святы лічыцца апекуном медработнікаў. У гэты дзень тут адбылася адпустовая святая Імша.


«Святы Лука, асаблівы апякун сённяшняга дня, у сваім зямным жыцці быў лекарам, і таму вельмі часта касцёлы і капліцы, асаблівым чынам звязаныя з хворымі і медыцынскімі работнікамі, называюць у яго гонар. Аднак святы Лука – гэта таксама евангеліст, ён з’яўляецца аўтарам трэцяга Евангелля і Дзеяў Апосталаў», − распачаў гамілію кс. Адам Квяткоўскі і распавёў прысутным гісторыю жыцця і апостальства святога Лукі.

«Няхай святы Лука дапаможа адкрыць праўду аб тым, што мы з'яўляемся вучнямі Хрыста, якія павінны слухаць свайго настаўніка і прыносіць спакой у жыццё іншага чалавека», − дадаў святар.

«Памяшканне капліцы святога Лукі ў браслаўскай раённай бальніцы невялікае, таму на нядзельнай святой Імшы яе дзверы заўсёды расчыненыя, і вернікі з калідора маюць магчымасць таксама ўдзельнічаць у малітве. У калідоры знарок для гэтага расстаўляюцца крэслы, бо калі ўсіх жадаючых капліца не змяшчае, то трэба ж неяк даваць гэтаму рады, і цудоўнае выйсце знойдзена... Споведзь таксама адбываецца на калідоры, адно што крыху воддаль. Нябесным апекуном капліцы з’яўляецца апостал Лука, які ў свой час таксама лячыў людзей, а цяпер вось ужо шмат стагоддзяў падтрымлівае хворых і лекараў з нябеснай вышыні», − так калісьці пра капліцу ў браслаўскай бальніцы пісаў часопіс «Ave Maria».

Так ёсць і цяпер. Гэта вялікі Божы дар, што ў нашай бальніцы ёсць месца, дзе чалавек можа пабыць у цішыні і паразмаўляць з Богам.


Падрыхтавала Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

 

 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Навошта верыць у Бога?

Чалавек настолькі мае паўнату жыцця, супакой сэрца, настолькі шчаслівы, наколькі злучаны з Богам.

Go to top