7 кастрычніка ў парафіі Святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла малітоўная сустрэча з удзелам брата Жан-Данiэлем з супольнасці Тэзэ ў Францыі. Удзел у ёй прынялі 14 маладых чалавек з нашай парафіі разам з сястрой Алай Буткевіч.


Сустрэча распачалася адарацыяй. Пасля малітоўнай часткі моладзь магла паразмаўляць з братам Жанам-Даніэлем. Затым для ўсіх была падрыхтавана вячэра, а скончылася сустрэча інтэграцыйнымі танцамі.

Падобная сустрэча праходзіла ў мінулым годзе ў нашай парафіі.

Экуменічную манаскую супольнасць новага тыпу ў французскай вёсцы Тэзэ заснаваў брат Ражэ ў 1940 годзе. Матывам такога рашэння было не толькі пакліканне да глыбокага духоўнага жыцця і малітвы сэрцам, але таксама і хрысціянская гасціннасць: у пачатку Другой сусветнай вайны абшчына давала прытулак шматлікім бежанцам і яўрэям, якія ратаваліся ад нацысцкіх пераследаў.

На сёння ў супольнасці жыве больш за сто законнікаў розных хрысціянскіх канфесій з 30 краін свету. Маленькая бургундская вёска прыцягвае мноства маладых людзей, і такім чынам экуменічная супольнасць працягвае шлях брата Ражэ. Галоўнымі задачамі, якія, па словах брата Тэзэ Шарля Эжэна, сёння стаяць перад манаскай супольнасцю Тэзэ, з’яўляюцца перш за ўсё малітва і гасціннасць, якая цяпер усё часцей ахоплівае бежанцаў.


 

Падрыхтавала Святлана Жылевіч