Увечары 15 кастрычніка ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі арганізаваў малітоўную сустрэчу для парафіянаў, якім блізка духоўнасць пілігрымкі.


Спачатку адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а пасля можна было пасядзець за кубкам гарбаты ў парафіяльным доме. Для прысутных быў паказаны таксама невялікі фільм валанцёраў з Польшчы, якія сёлета з Браслава крочылі ў Будслаў.

Ідэя сустрэчы, па словах ксяндза Уладзіміра, у тым, «каб вернікам, якія ўдзельнічаюць у розных групах, пілігрымках, даць зразумець, што яны патрэбны і пра іх памятаюць не раз на год, але пастаянна, даць магчымасць узрастаць ім на духоўным шляху». А задумка святара ў тым, каб штомесяц рабіць малітоўную сустрэчу для розных груп вернікаў. Так што сачыце за аб’явамі і далучайцеся да малітвы.

 


Святлана Жылевіч