Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

15 кастрычніка 2017 года для касцёла Нараджэння Маці Божай у Браславе стаў асаблівым днём: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў новы арган. На свята прыехалі і госці-ахвярадаўцы з Берліна. А пасля літургіі для прысутных зайграў ксёндз Ёаган Трумэр, прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грац (Аўстрыя), Ганаровы доктар Беларускай акадэміі музыкі.

У браслаўскім касцёле ўжо быў адзін арган,выраблены ў пачатку 20 ст. у Кракаве і ўстаноўлены ў канцы 80-х гадоў. Але інструмент не доўга праслужыў, а яго рамонт быў дастаткова дарагім і складаным. Калі ксёндз Лешэк Вітвіцкі распачаў у касцёле рамонт, арган прыйшлося часткова разабраць. У час, калі пробашчам з’яўляўся кс. Антоні Земба, з’явілася прапанова ад субратоў-сальватарыянаў з Германіі аддаць для касцёла арган з сальватарынскай парафіі ў Берліне. Па словах цяперашняга пробашча ксяндза Станіслава Мжыглуда, складанасць пытання была ў разборцы і сборцы аргана. Таму ўжо ён вырашыў накіраваць у Берлін каго-небудзь з парафіянаў, каб пасля той мог устанавіць арган у касцёле. Такім чалавекам стаў Юрый Рышкевіч. Ён бачыў, як у Берліне разбіралі арган, усё фатаграфаваў, і ўжо потым па гэтых фота сам збіраў арган (без ніякіх іншых інструкцый). Транспарціроўка аргана з Берліна стала магчымай дзякуючы ахвярадаўцам сям’і Лянг.

У жніўні настройваць арган прыехаў арганны майстар Белдзяржфілармоніі з Мінска Генадзь Чарняўскі разам з жонкай Аксанай, наладчыцай клавішных інструментаў. Іх праца працягнулася менш тыдня, праўда, працаваць прыйшлося і па начах, каб не перашкаджаць набажэнствам у касцёле.

«Дзякуючы аргану літургія становіцца больш узнёслай і ўрачыстай, дапамагае ў праслаленні Бога і дапамагае чалавеку маліцца. Гук аргана становіцца сімвалам новай песні, якую мы павінны спяваць Богу. А новую песню спяваем тады, калі жывём дабром, з радасцю прымаем Божую волю», − прамовіў біскуп словы малітвы перад асвячэннем аргана.

«Сёння для Браслава асаблівая ўрачыстасць. Сапраўды, тое што перажываем, так, магчыма, для Паўсюднага Касцёла, мае не такое ўжо вялікае значэнне, а для нас мае. Для мяне асабіста,
− адзначыў біскуп Алег. - Для кожнага з вас тут прысутных, асабліва для старэйшага пакалення, бо гэтай святыні нельга ўявіць без аргнаннай музыкі. Заслуга ў гэтым яшчэ ксяндза Чэслава Вільчынскага, які разумеў важнасць касцёльнай музыкі. І наколькі дазвалялі магчымасці ўтой яшчэ савецкі час, клапаціўся пра літургію і арган, як яго неад’емная частка. У Бога на ўсё свой час. І сёння мы дзякуем Богу за тое, што ў гэтай святыні нанова, з новай прыгажосцю гучыць арган».

У гаміліі іерарх казаў не толькі пра важнасць літургіі, яе належнае ўспрыманне і і прыгажосць, але і пра прыгажосць чалавека. Звяртаючыся да тэксту нядзельнага Евангелля пра параўнанне Божага Валадарства з вяселлем, біскуп звярнуў увагу на тыя прычыны, па якіх запрошаныя госці адмаўляліся прыйсці. Так, яны былі заняты важнымі, тэрміновымі справамі, але не галоўнымі. Калі ж не паставім ў сваім жыцці Бога на галоўнае месца, то на Яго ніколі не будзе часу, ні на малітву, ні на ўдзел у святой Імшы, а затым не знойдзем часу і на іншага чалавека, сваіх бацькоў.

«Звяртаючыся да прыпавесці, мы павінны зразумець, што адносіны з Богам, вера – павінны быць для нас самымі важнымі ў жыцці. Бо жыццё можа прамінуць за дробнымі справамі, а на важныя так і не знойдзем часу».

Пасля Імшы адбыўся канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Ёагана Трумэра, прафесара Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грац (Аўстрыя), Ганаровага доктара Беларускай акадэміі музыкі. Напрыканцы пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд і біскуп Алег Буткевіч яшчэ раз шчыра падзякавалі ўсім, дзякуючы каму ў касцёле з’явіўся новы арган, асабліва кс. Тадэвушу Зяліньскаму, былому пробашчу парафіі ў Берліне, Моніцы Лянг з Берліна, парафіяніну Юрыю Рышкевічу і арганістцы Іне Сапун.



Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

 

 

 

 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Навошта верыць у Бога?

Чалавек настолькі мае паўнату жыцця, супакой сэрца, настолькі шчаслівы, наколькі злучаны з Богам.

Go to top