ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

12 кастрычніка завяршылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай у нашай парафіі, а разам з тым ва ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. З 13 мая па 13 кастрычніка католікі Віцебшчыны разважалі над таямніцамі паслання Маці Божай у Фаціме, аб’яўленням якой сёлета спаўняецца 100 гадоў.


«Сёння, калі на Імшы прысутныя кусташы марыйных санктуарыяў у Браславе і Шуміліне, у месцы, дзе перад абразом Маці Божай Валадаркі Азёраў знаходзіцца фігура Маці Божай Фацімскай, наша дыяцэзія асаблівым чынам знаходзіцца пад апекай Марыі, − распачаў гамілію біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. – Гэтыя санктуарыі знаходзяцца з розных бакоў дыяцэзіі як сімвал таго, што Марыя ахінае ўсю нашу Віцебшчыну. Сёння Маці Божая прыходзіць да нас як лекар, яна падтрымлівае аздараўленчую місію Хрыста: хоча каб кожны з нас перажыў навяртанне, аздараўленне, паяднанне з Богам».

«Сёння ў Евангеллі мы ў чарговы раз пачулі, што маем Марыю як Маці. І з гэтага павінны быць шчаслівымі. Хрыстус сам даверыў усіх нас сваёй Маці», − падкрэсліў іерарх і заахвоціў, каб сваёй малітвай, ахвяраваннем уласных пакут вернікі ратавалі ўвесь свет.

«У нашых малітвах варта памятаць не толькі пра ўласныя патрэбы, але і пра тых людзей, якія адыйшлі з гэтага свету без паяднання з Богам. І пра гэта нагадвае Маці Божая ў Фацімскім аб’яўленні», − дадаў біскуп.

Напрыканцы літургіі біскуп Алег Буткевіч выказаў падзяку ўсім вернікам дыяцэзіі за жаданне прыслухацца да Марыі і быць паслухмянымі Богу, за трыванне на малітве. У сваю чаргу кусташ санктуарыя ў Шуміліне ксёндз Анджэй Юхневіч падзякаваў усім святарам і вернікам дыяцэзіі, якія прымалі ў сваіх парафіях фігуру Маці Божай, і пажадаў, каб і надалей
даручалі Марыі свае інтэнцыі.


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

 

Адвэнт

У Каталіцкім Касцёле пачынаецца Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да Нараджэння Божага Сына. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.

Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top