ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

10 кастрычніка ў нашай парафіі распачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Такая падзея ў Каталіцкім Касцёле Беларусі прымеркавана да 100-годдзя аб’яўленняў Марыі ў Фаціме і заклікана заахвоціць вернікаў да ружанцовай малітвы і навяртання да Бога.

Падчас святой Імшы на пачатку перэгрынацыі пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд распавёў вернікам гісторыю і сутнасць Марыйных аб’яўленняў у Фаціме.

«Няхай людзі штодзённа моляцца на ружанцы і пакутуюць за грахі», − такія словы Маці Божай нагадаў святар і дадаў, што ў Фаціме Марыя звяртала ўвагу на наступныя справы: сціплае жыццё, малітва на ружанцы, удзел у Эўхарыстыі, прыняцце святой Камуніі ў першыя суботы месяца і асабістае ахвяраванне сябе Маці Божай.

«Апошняя просьба, якую Марыя скіравала да Люцыі, была наступнай: Хрыстус хоча выкарыстаць цябе, каб людзі больш спазналі Мяне і палюбілі, таму што Беззаганнае сэрца – гэта дарога, якая прывядзе людзей да Бога, − адзначыў ксёндз Станіслаў. – Дарагія браты і сёстры! Марыя гэтую просьбу кіруе і да кожнага з нас: каб штодня складаць у ахвяру свае цяжкасці за грахі людзей. Заахвочваю вас, асабліва ў гэтыя дні, пастарацца ўзяць у рукі ружанец і маліцца за сябе і ўсё чалавецтва».

Перэгрынацыя фігуры працягнецца да 12 кастрычніка і завершыцца святой Імшой ў 19.00 з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча і кусташа санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне а. Анджэя Юхневіча.


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

 

Адвэнт

У Каталіцкім Касцёле пачынаецца Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да Нараджэння Божага Сына. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.

Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top