ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

У 2017 годзе Каталіцкі Касцёл адзначае 100-ю гадавіну аб’яўленняў Марыі ў Фаціме. У Беларусі для больш глыбокага перажывання і ўсведамлення марыйнага паслання ўжо год адбываецца перэгрынацыя фігур Маці Божай Фаціскай па ўсіх парафіях краіны. У нашай парафіі гэтая падзея адбудзецца 10-12 кастрычніка.

«Амаль 100 гадоў таму, калі атэістычная ідэалогія ўсё больш паглынала ахопленую эканамічнаю разрухаю і палітычным разладам Расійскую імперыю, 13 мая 1917 г. на самым захадзе Еўропы, у далёкай Фаціме ў Партугаліі, распачаліся аб’яўленні Божай Маці. Яны працягваліся да 13 кастрычніка таго ж года. У іх Найсвяцейшая Панна прадказала гісторыю Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, у ХХ стагоддзі, − адзначаецца ў звароце біскупаў Беларусі да вернікаў.  − Марыя як Божая Пасланніца жадала людзям дабра і імкнулася абараніць іх ад будучых наступстваў атэізму. У сваіх аб’яўленнях тром фацімскім пастушкам Яна паказала жахі пекла, прадказала завяршэнне Першай сусветнай вайны і адначасова заклікала да малітвы і навяртання, каб пазбегнуць трагічнага ўплыву атэістычнага рэжыму на маральнае жыццё людзей і развіццё ўсяго свету».

Прапануем вашай увазе праграму малітоўных набажэнств ля фігуры Маці Божай Фацімскай у нашай парафіі:

10 кастрычніка (аўторак)

  • 18.30 – прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай
  • 19.00 – святая Імша
  • 19.45 – набажэнства праз заступніцтва Маці Божай Фаціскай
  • 21.00 – Марыйны заклік

11 кастрычніка (серада)

  • 08.00 – святая Імша
  • 08.30 – ружанцовая малітва (група Жывога Ружанца)
  • 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва (група «Маці ў малітве»)
  • 19.00 – святая Імша
  • 19.45 – працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай

12 кастрычніка (чацвер)

  • 08.00 – святая Імша
  • 10.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва (група Вешчуноў Божай Міласэрнасці)
  • 11.00 – святая Імша
  • 18.00 − выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва
  • 19.00 – святая Імша на заканчэнне перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай.

Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў набажэнствах!

Адвэнт

У Каталіцкім Касцёле пачынаецца Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да Нараджэння Божага Сына. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.

Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top