ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

 1 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае святую Тэрэзу ад Дзіцятка Езус. У гэты дзень сваю парафіяльную ўрачыстасць перажываюць вернікі Урбан, якімі з гэтага года зноў апякуюцца айцы сальватарыяне.


У гэты дзень памаліцца з парафіянамі прыехалі таксама вернікі Браслава. Святую Імшу ўзначаліў кс. Ян Кароткін, які паходзіць з Урбан. А напачатку літургіі прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. Уладзімір Шыдлоўскі і заахвоціў прысутных маліцца ў сваіх інтэнцыях праз заступніцтва святой Тэрэзы.

Постаць святой пастараўся наблізіць вернікам пробашч браслаўскай парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд. У гаміліі святар распавёў кароткую гісторыю жыцця гэтай святой. Здавалася б, яе жыццё нічым асаблівым не вылучалася, але яна заўсёды была настойлівай у сваёй веры і служэнні Богу. Так, ужо ў 15-ці гадовым узросце дзяўчына вырашыла ўступіць у кляштар кармелітанак, але біскуп гэтага не дазволіў. Тады іерарх пажартаваў, што трэба прасіць аб дазволе самога Папу Рымскага. Праз невялікі прамежак часу так і сталася: Тэрэза сустрэлася са Святым Айцом падчас агульнай аўдыенцыі ў Рыме і затрымала яго сваёй просьбай. У выніку гэтая зусім маладая дзяўчына праслужыла Богу 9 гадоў жыцця ў кармелітанскім кляштары і ва ўзросце 24-х гадоў памерла ад сухотаў.

«Кожны дзень святая Тэрэза імкнулася праводзіць так, нібы гэта апошні дзень жыцця. У кожным чалавеку яна імкнулася бачыць Хрыста. Няма незвычайных рэчаў, але трэба годна выконваць штодзённыя абавязкі – так казала святая», − падкрэсліў святар.

«Дарагія браты і сёстры! Нам па прыкладзе святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус неабходна таксама штодня задаваць сабе пытанне: ці добраму Богу падабаецца тое, што я раблю, мае думкі і чыны? Ці падабаецца Богу маё жыццё? На гэтае пытанне варта ўжо сёння адказаць у цішыні свайго сэрца» − заахвоціў ксёндз Станіслаў.

Пасля Імшы ксёндз пробашч Уладзімір запрасіў усіх на пачастунак: гарачы суп і гарбату, каб у сямейнай атмасферы пагутарыць адно з адным і з прысутнымі святарамі.


Тэкст і фота Святланы Жылевіч

 

Адвэнт

У Каталіцкім Касцёле пачынаецца Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да Нараджэння Божага Сына. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.

Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top