ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

Здаецца, яшчэ нядаўна наш касцёл быў завалены грувасткімі каробкамі, дэталямі, якія мала чым нагадвалі музычны інструмент, а ўжо некалькі нядзель запар можам чуць гукі аргана ў музычным аздабленні літургіі. Адкуль узнік і дзякуючы каму ў нашай святыні ўстаноўлены новы арган, распавядзём ніжэй.


Канечне, многія парафіяне яшчэ памятаюць папярэдні арган. Але хутчэй тое, як выглядаў, а не як гучаў. Выраблены ў пачатку 20 ст. у Кракаве, арган пэўны час аздабляў літургію ў браслаўскім касцёле. Але з цягам часу сапсаваўся, а яго рамонт быў дастаткова дарагім і складаным. Калі ксёндз Лешэк Вітвіцкі распачаў у касцёле рамонт, арган прыйшлося часткова разабраць. У час, калі пробашчам з’яўляўся кс. Антоні Земба, з’явілася прапанова ад субратоў-сальватарыянаў з Германіі аддаць для нашага касцёла арган з сальватарынскай парафіі ў Берліне.

Па словах пробашча ксяндза Станіслава, складанасць пытання была ў разборцы і сборцы аргана. Таму ўжо ён вырашыў накіраваць у Берлін каго-небудзь з нашых парафіянаў, каб пасля той мог устанавіць арган у нашым касцёле. Такім чалавекам стаў Юрый Рышкевіч. Ён бачыў, як у Берліне разбіралі арган, усё фатаграфаваў, і ўжо потым па гэтых фота сам збіраў арган (без ніякіх іншых інструкцый). А гэтая праца была вельмі складанай. Юрый і сам часам сумняваўся, ці атрымаецца што добрае з гэтай задумы. Але за лета праца была зроблена.

У жніўні настройваць арган прыехаў арганны майстар Белдзяржфілармоніі з Мінска Генадзь Чарняўскі разам з жонкай Аксанай, якая з’яўляецца наладчыкам клавішных інструментаў. Іх праца працягнулася менш тыдня, праўда, працаваць прыйшлося і па начах, каб не перашкаджаць набажэнствам у касцёле.

«Маёй задачай было падрэгуляваць механіку, пачысціць клапаны, раставіць трубы па месцах – такая тэхнічная праца перад настройкай і непасрэдна настройка гучання аргана, − адзначыў спадар Генадзь. – А вось скласці сам арган – гэтым займаўся ваш парафіянін Юрый, гэта яго заслуга».

Якога года арган, Генадзь Станіслававіч не бярэцца казаць. Паколькі на арганах пазначаецца не год выпуску канкрэтнага інструмента, а опусны номер ці год заснавання самой фірмы. Увогуле арганы нямецкай вытворчасці ў Беларусі − рэдкасць. У касцёлах нашай краіны пераважна польска-літоўскія арганы, а ў дзяржаўных арганізацыях – чэшскія.

Як ахарактарызаваў сам інструмент Генадзь Чарняўскі: наш арган – гэта два мануала, педаль, 19 галасоў – гэта яго аб’ём (для тых, хто разумее). Для правядзенне канцэртаў такога аргана больш чым дастаткова.
Арган  быў гатовы да эксплуатацыі ўжо напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў, а вось загучаў на нядзельнай святой Імшы ў пачатку верасня.

Гучанне новага аргана ў нашым касцёле – гэта таксама і справа многіх іншых парафіянаў: мужчыны дапамагалі падымаць цяжкія дэталі на хоры, а бацькі дзяцей, што прыступілі да Першай Камуніі, ахвяравалі грошы на неабходныя затраты.

На ўрачыстае асвячэнне 15 кастрычніка плануецца прыезд ксяндза Тадэвуша Зяліньскага, які арганізаваў перадачу аргана ў наш касцёл, а таксама сям’і ахвярадаўцаў, дзякуючы якім стала магчымай яго транспарціроўка ў Браслаў. Вернікі пачуюць таксама канцэрт арганнай музыкі.

Цяпер літургія ў нашай святыні будзе яшчэ больш узнёслай, а ўсе мы зможам далучыцца і да хараства арганнай музыкі.

 

Святлана Жылевіч

 

Якая будзе мая пастанова на сёлетні Адвэнт?

На Адвэнт прынята рабіць пастановы. Якая будзе мая пастанова на сёлетні Адвэнт?
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння

1. Рахунак сумлення.
2. Жаль за грахі.
3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
4. Шчырая споведзь.
5. Выкананне прызначанай пакуты.
Go to top