Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

З 17 па 24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (каля Кракава, Польшча) праходзіла Міжнародная канферэнцыя кардынатараў руху «Маці ў малітве». Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі нашай парафіі: кардынатар руху па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч, спадарыня Марта Данусевіч і спадарыня Алена Ермалавічэня, а таксама духоўны кіраўнік руху ксёндз Адам Квяткоўскі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі руху са звыш 40 краін свету з 6 кантынентаў, а таксама заснавальніца руху Вероніка Уільямс. Найбольш прадстаўнічымі былі дэлегацыі з Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Беларусі, Расіі і Літвы.

Прадстаўнікі нашай парафіі далучыліся да агульнабеларускай пілігрымкі ў складзе 42 маці і 2 святароў. У межах пілігрымкі яны наведалі таксама Чэнстахову, Кракаў, Вадавіцы, Кальварыю Зэбжыдоўскую і Непакалянаў. Да канферэнцыі беларускія пілігрымы далучыліся 20 верасня − у адкрыты дзень для ўсіх членаў руху «Маці ў малітве».

«Удзел у пілігрымцы дадаў мне больш мудрасці: у шляху мы слухалі адно аднаго, дзяліліся вопытам і сведчаннямі, − падзялілася ўражаннямі спадарыня Паліна Парфяновіч. – Гэтыя некалькі дзён былі напоўнены малітвай, праслаўленнем Бога, пазнаннем людзей і святых месцаў. За гэты час у мяне з’явілася яшчэ больш упэўненасці ў заўтрашнім дні: Бог дасць сілы на ўсе выпрабаванні, калі здолеем на 100% даверыцца Яму, слухаць Яго і кіравацца Яго словам у штодзённым жыцці. Для мяне гэтая пілігрымка і ўдел у канферэнцыі як шлях асабістага духоўнага адраджэння».

20 верасня святую Імшу ў межах канферэнцыі ўзначаліў Мітрапаліт Кракаўскі арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі.

«Дарагія маці, якія моляцца за сваіх дзяцей, − звярнуўся да прысутных іерарх. − Ваша пастава як адзін вялікі супраціў таму, што прынята лічыць мудрым у гэтым свеце. Вы, як ніхто іншы, ведаеце, на чым заснавана вымярэнне любові, любові маці да ўласнага дзіцяці. Недастаткова яго толькі зачаць і нарадзіць, недастаткова забяспечыць дзіцяці нармальнае развіццё, асабліва ў першыя гады яго жыцця. Вы ведаеце, што быць маці – гэта перш за ўсё любіць. А любць цалкам і даканца – значыць “упісацца” ў любоў Хрыста да кожнага чалавека. Гэта любоў, у якой перш за ўсё трэба паверыць, якой трэба даверыцца, якой трэба аддаць сябе і іншых, менавіта для таго, каб гэтая любоў магла канчаткова перамагчы вечным шчасцем у доме Міласэрнага Айца». 

Святлана Жылевіч
У падрыхтоўцы матэрыялу
выкарыста інфармацыя з сайтаў:
franciszkanska3.pl, naszdziennik.pl

Фота Ірэны Рубінавай

 

 

 

САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ (СПОВЕДЗЬ)

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ГРЭХ

59. Што такое грэх?
- Грэх - гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзяў альбо касцёльных наказаў.
60. Ці ўсе грахі аднолькавыя?
- He ўсе грахі з'яўляюцца аднолькавымі. Ёсць грахі смяротныя (цяжкія) і лёгкія.
61. Калі чалавек здзяйсняе смяротны грэх?
- Калі свядома і дабравольна парушае запаведзь у сур'ёзнай матэрыі.
62. Якія наступствы мае смяротны грэх?
- Праз смяротны грэх чалавек адыходзіць ад Пана Бога і страчвае асвячальную ласку.
Go to top