18 верасня Каталіцкі Касцёл узгадвае асобу святога Станіслава Косткі. У гэты дзень з нагоды імянін святая Імша ў 19.00 будзе цэлебравацца ў інтэнцыі ксяндза пробашча.

Падчас літургіі будзем разам дзякаваць Богу за святарскае пакліканне ксяндза Станіслава і прасіць аб шматлікіх ласках у нялёгкім пастырскім служэнні.