Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
З 30 верасня ў нашай парафіі распачынаюцца заняткі па рэлігіі, якія праводзяцца не толькі для дзяцей і моладзі, але і для дарослых. Чаму варта пазнаваць Бога з самага маленства і навошта катэхеза дарослым, чытайце ў размове з пробашчам браслаўскай парафіі ксяндзом Станіславам Мжыглудам.
 
− Ксёндз Станіслаў, раскажыце, для каго ў нашай парафіі праводзіцца катэхеза?
 
− Хацелася б, канечне, для ўсіх, але ў асноўным для дзяцей і моладзі і тых, хто рыхтуецца да святых сакрамэнтаў. Але і прапаноўваем катэхезу для дарослых. Хацелася б, каб кожны вернік нашай парафіі адчуваў сябе запрошаным да ўдзелу ў катэхезах, у пазнанні Бога. 
 
− А навошта, на вашу думку, катэхеза дарослым?
 
− Мы добра ўсе разумеем, што вера – гэта дар ад Бога, які мы павінны развіваць. Вера павінна быць жывой. І кожны, пакуль жыве, павінен пастаянна пазнаваць Бога бліжэй, чытаць і разважаць над Святым Пісаннем, разумець літургію, у якой удзельнічае, глыбока ўсвядоміць, навошта прыходзіць на святую Імшу. Існуе шмат пытанняў, на якія, на жаль, я ўпэўнены, многія з нашых парафіянаў, не ведаюць, як адказаць, але і не спрабуюць паглыбіць свае веды і веру. Менавіта катэхеза дае такую магчымасць пазнання і асабістага духоўнага развіцця, якое не можа спыніцца на тым, што калісьці даведаліся пра Бога ў дзяцінстве. 
 
− Калі казаць пра катэхезацыю дзяцей, як думаеце, якая роля належыць бацькам у рэлігійным выхаванні, а якая – духоўным асобам?
 
− Канечне, на першым месцы − бацькі, іх прыклад асабістых стасункаў з Богам, іх жыццё верай. Менавіта бацькі з’яўляюцца першымі катэхетамі, якія ў простай форме апавядаюць дзіцяці пра Бога. Заняткі, якія праводзяцца пры касцёле, − гэта толькі дадатак, паглыбленне таго, што дзеці даведваюцца ад сваіх бацькоў. Думаю, што калі дзіця не будзе бачыць прыклад жыцця з Богам у сям’і, то катэхезы, мала дапамогуць. Так, ёсць выпадкі, калі праз веру дзяцей навярталіся і бацькі, але гэта вельмі рэдка здараецца. Малыя дзеці перш за ўсё глядзець на сваіх бацькоў, як яны жывуць і што робяць.
 
− А з якой мэтай праводзяцца катэхезы да маленькіх дзетак ад 4 гадоў?
 
− Дзіця з нараджэння пазнае свет. Таму лагічна, што з цягам часу яму трэба будзе расказаць пра Бога. Думаю, чым раней гэта адбудзецца, тым лепш. Можна сказаць, што гэтыя заняткі – дапамога бацькам у тым, як варта распавядаць пра Бога, перадаваць веру.
 
− Як думаеце, што рабіць, калі дзіця не хоча хадзіць на заняткі па рэлігіі: прымушаць ці дазволіць самому ў дарослым узросце пазнаваць Бога?
 
− Маё асабістае меркаванне па гэтым пытанні: варта настойваць. Дзіця яшчэ не мае дастатковых ведаў і вопыту, каб зрабіць правільны выбар, яно павінна слухацца і вучыцца, а выбар зробіць пазней. Думаю, што каб зрабіць такі выбар, трэба ведаць, ад чаго адмаўляешся. У пэўных момантах выхавання, варта настойваць ці нават прымушаць. Нават калі дзіця проста “прасядзіць” на катэхезах, яно будзе мець мінімальнае ўяўленне пра касцёл, набажэнствы, асновы веры. І думаю, у жыцці гэта спатрэбіцца.
 
− Дзякуй за размову!
 
Гутарыла Святлана Жылевіч
САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ (СПОВЕДЗЬ)

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ГРЭХ

59. Што такое грэх?
- Грэх - гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзяў альбо касцёльных наказаў.
60. Ці ўсе грахі аднолькавыя?
- He ўсе грахі з'яўляюцца аднолькавымі. Ёсць грахі смяротныя (цяжкія) і лёгкія.
61. Калі чалавек здзяйсняе смяротны грэх?
- Калі свядома і дабравольна парушае запаведзь у сур'ёзнай матэрыі.
62. Якія наступствы мае смяротны грэх?
- Праз смяротны грэх чалавек адыходзіць ад Пана Бога і страчвае асвячальную ласку.
Go to top