Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

8 верасня – католікі адзначаюць Дзень нараджэння Марыі. Для нашай парафіі гэта і свята тытула касцёла, а сёлета яшчэ і яго 120-годдзе. Святую Імшу ўвечары ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.


«Няма большай любові, чым любоў маці, бескарыслівая і адданая − такой думкай распачаў гамілію ксёндз Станіслаў Мжыглуд. – Нашы зямныя маці – гэта вобраз маці Езуса Хрыста. Для Яго маці была галоўным чалавекам у жыцці, хоць, часам, можа так і не здавацца. На вяселлі ў Кане Галілейскай Езус сказаў Марыі рэзкія словы: “ці твая гэта справа?”і звярнуўся да яе словам “жанчына”. Біблісты кажуць, што гэтае слова не паказвае халоднасць адносінаў Езуса, але паказвае годнасць Марыі, яна – новая Ева, якая ратуе чалавецтва. Першы цуд адбыўся па яе просьбе і з таго моманту Марыя заступаецца за нас».

«Сённяшняя ўрачыстасць няхай будзе нагодай усвядоміць сабе, што маем не толькі зямную маці, якая клапоціцца пра нас, але і нябесную, якая тым больш пра нас памятае і ніколі не забудзе, нават калі мы адыйдзем ад Хрыста», − адзначыў святар.

Літургія завершылася ўрачыстай працэсіяй вакол касцёла і літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі.


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

 

САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ (СПОВЕДЗЬ)

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top