Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
Сёлета нашаму касцёлу спаўняецца 120 гадоў. Звычайна гадавіну пабудовы касцёла адзначаюць у парафіяльнае свята, якое ў нас прыпадае на 8 верасня. Менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл перажывае свята Нараджэнне Панны Марыі, тытул якога носіць наша святыня. Прапаную дакрануцца да гісторыі браслаўскага касцёла праз некалькі цікавых фактаў.
 
1. Другі мураваны і трэці ў горадзе 
Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе адносяцца да XV ст., калі была пабудавана драўляная святыня з дазволу Вялікага князя Вітаўта і на сродкі дзяржаўнага дзеяча, Віленскага ваяводы Манівіда. Неаднаразова будынак касцёла знішчаўся пажарамі. У 1824 г. быў пабудаваны новы касцёл - першы каменны будынак у гісторыі Браслава. Паколькі святыня была замалая, то да 1897 г. была пабудавана новая.
 
2. Захоўвае “браслаўскую мазаіку”
Цікавасць гісторыкаў выклікае тэхніка кладкі сценаў, асабліва той часткі, якая захавалася ад касцёла 1824 года. У некаторых крыніцах яна нават так і называецца - “браслаўская мазаіка”. Яе асаблівасць у тым, што пры будаўніцтве сцен у шырокія швы паміж асноўнымі камянямі былі ўмураваны маленькія рознакаляровыя каменчыкі, якія ствараюць свой самастойны малюнак. Убачыць гэтую мазаіку можна на ўсходняй і паўночнай частцы святыні. 
 
3. Змяшчае цудадзейную ікону
У галоўным алтары касцёла знаходзіцца цудадзейнны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай. Апошняя назва звязана з паданнем пра паходжанне абраза. На тэрыторыі браслаўскай парафіі знаходзіўся праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. на востраве возера Неспіш. У першай палове XVII ст. кляштар стаў уніяцкім і ў ім пасяліліся базыліяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваны вернікамі цудадзейны абраз Маці Божай. Падчас святаў шматлікія вернікі прыходзілі, каб аддаць Ёй пашану. З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай. Людзі, знайшоўшы абраз на папялішчы, змясцілі яго ў касцёле ў Браславе.
 
З гэтай падзеяй звязана цікава паданне, запісанае ў кнізе “Памяць. Браслаўскі раён” (Мінск, 1998). Згодна з напісаным, перанесці алтар у браслаўскі касцёл было не так і лёгка: абраз змяшчалі ў алтары, а калі раніцай адчынялі касцёл, яго там не было. Кожны раз абраз знаходзілі на востраве. Што толькі не рабілі: наладжвалі ўрачыстыя працэсіі, абраз неслі на руках і дзяўчыны, і маленькія дзяўчынкі і хлопчыкі. Ніяк не маглі даць рады. Потым нехта параіў, каб абраз даручылі несці злодзеям, якія навярнуліся да Бога. Прывялі з турмы некалькіх злачынцаў, якія ў грахах пакаяліся і сталі шчырымі вернікамі. Тыя аднеслі абраз у Браслаў, і з той пары ён увесь час знаходзіцца ў касцёле.
 
У 2009 годзе ікона была каранавана папскімі каронамі, што азначае прызнанне Ватыканам яе цудадзейнасці.
 
4. Быў зачынены на 2 гады
У 1950 г годзе савецкія ўлады зачынілі касцёл і прызначылі яго пад збожжасховішча. Дзякаваць Богу, ужо праз два гады будынак вярнулі парафіянам. 
 
5. Прываблівае арганнай музыкай
З 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў касцёле захоўваўся адзін з лепшых арганаў у рэгіёне, зроблены ў пачатку 20 ст. у Кракаве. З цягам часу ён прыйшоў у нягоднасць і нядаўна быў перададзены ў Радашковічы, дзе яго ўсё ж такі паспрабуюць адрамантаваць. Сёлета ў нас быў устаноўлены арган з Берліна, які ўжо выкарыстоўваецца. Урачыстае асвячэнне аргана запланавана на 15 кастрычніка гг.
 
6. З’яляецца санктуарыем
З часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі нашаму касцёлу быў нададзены тытул санткуарыя – гэта значыць месца асаблівай Божай ласкі, а таму і мэты шматлікіх пілігрымаў.
 
7. Захоўваюцца рэліквіі
У Браслаўскім касцёле знаходзяцца рэліквіі святога Крыжа, на якім памёр Езус Хрыстус. Рэліквіі святога Крыжа ў парафію былі перададзены Віленскай дыяцэзіяй, да якой належыў касцёл у Браславе. Гэта падцвярджае пячатка Віленскай дыяцэзіі, якая знаходзіцца ў рэліквіярыях. 
 
Таксама публічна выстаўлены для ўшанавання і пакланення рэліквіярый з крывёй святога Папы Яна Паўла ІІ. Рэліквію перадаў кардынал Станіслаў Дзівіш, які быў Браслаўскаму санктуарыю ў 2015 годзе праз Правінцыяла айцоў сальватарыянаў кс. Пятра Філяса SDS. У святыні знаходзіцца і другая рэліквія Папы Рымскага Яна Паўла ІІ – асабістая сутана, якая размешчана за шклом. Яна перададзена ў санктуарый у 2015 годзе біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам.
 
 
Падрыхтавала Святлана Жылевіч
па матэыялах інтэрнэт-крыніц,
а таксама “Памяць. Браслаўскі раён” (Мінск, 1998) і
“Путеводитель Браслав и его окрестности” (Рифтур, 2002)
.
 
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
Go to top