1 верасня адзначаецца Дзень ведаў. У нашай парафіі святая Імша на распачацце новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прыналежнасці, адбудзецца ў нядзелю 3 верасня ў 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.


Прыносячы ў святыню партфелі, ручкі, сшыткі, дзённікі, падручнікі ці залікоўкі, вучні і студэнты тым самым жадаюць ахвяраваюць сваю працу на карысць Бога, а таксама папрасіць у Яго дапамогі ў засваенні новых ведаў.

Малітва перад вучобаю
О добры Божа, прасвятлі нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і раслі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.