Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

19 жніўня завершыліся святкаванні ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў. Найбольшую колькасць пілігрымаў і гасцей сабрала Імша а 11-й гадзіне дня. Упершыню наш санктуарый наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, які і ўзначаліў Імшу.

Канцэлебравалі літургію біскуп Віцебскі Алег Будкевіч, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, Першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынко Антолавіч, часовы Павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Чад і наш зямляк з Лучая кс. Аляксандр Рагіня, правінцыяльны Кансультант па місійных справаў айцоў сальватарыянаў кс. Міраслаў Станэк, галоўны рэдактар Беларускай секцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня і шматлікія іншыя святары.

Сярод запрошаных гасцей на ўрачыстасць прыбылі старшыня Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Абласнога Выканаўчага Камітэта Міхаіл Даніленка, старшыня Браслаўскага райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, Пасол Рэспублікі Польшча ў РБ Конрад Паўлік, кіраўнік палітыка-эканамічнага аддзела Пасольства Польшчы Міхал Хаброс, кіраўнік Консульскага аддзела Пасольства Польшчы Марэк Пендзіх і Першы сакратар консульства Латвійскай рэспублікі Рыта Пастэрэ.

Ну і канечне, пляц перад палявым алтаром запоўнілі шматлікія мясцовыя вернікі і пілігрымы, якія пешшу, на роварах ці аўто прыехалі на супольную святочную малітву ў наш санктуарый.

У гаміліі арцыбіскуп Габар Пінтэр звярнуў увагу вернікаў на тое месца, дзе Марыі аб’явіўся Анёл і абвесціў ёй аб тым, што стане Маці Божай. Гэта была не святыня, а нікому невядомая мясцовасць, сярод звычайных дамоў. І з таго часу часта месцам сустрэчы з Богам становіцца перэферыя грамадства. Можам і мы ў сваім жыцці запытаць Бога: як станецца гэта? Ці магчыма сёння жыць радасцю Евангелля? «Магчыма, − адзначыў Апостальскі Нунцый. – Але мы павінны быць не проста гледачамі, але і сведкамі Бога».

«Бог і сёння працягвае шукаць сэрцы, як у Марыі, гатовыя верыць і давярацца Богу нават у складаных жыццёвых умовах», − дадаў біскуп.

Сваю пропаведзь іерарх завершыў словамі малітвы-просьбы да Марыі аб радасці для тых, хто яе пазбаўлены: дзеці-сіроты, дзеці, абдзеленыя бацькоўскай любоўю і іншыя.

Пасля літургіі гучалі словы ўдзячнасці ад іерархаў для ўсіх вернікаў, прывітальныя словы ад шаноўных гасцей. Свята завершылася. Але наша Браслаўская матуля надалей чакае нас у санктуарыі, моцна прытуляе і жадае весці нас да Бога.


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч

 

Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
Go to top