Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

18 жніўня распачаліся ўрачыстасці ў гонар цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Са сваімі просьбамі і падзякамі ў святыню прыбылі пілігрымы пешшу і на роварах. Некаторыя з іх падзяліліся з намі сваімі думкамі і досведам пілігрымавання.

Сёлета пешшу ў Браслаў прыйшлі пілігрымы з Глыбокага (77 чалавек), з Мёраў (37 чалавек), з Пагошчы (24 чалавекі), з Далёкіх (12 чалавек), а таксама роварная пілігрымка з Паставаў (10 чалавек) і Параф’янава (8 чалавек).

Анэцько Ганна з дачкой Рэнатай, Мёры:
– Пілігрымка дае магчымасць пераадолець сябе і навучыцца прымаць цяжкасці. Жыццё нашай сям’і ў апошнія гады кардынальна змянілася – мы пераехалі жыць у іншую краіну. Таму ішлі сюды з малітвай за нашу сям’ю, каб зразумець сябе і свае прагненні.

Ядзвіга Саўчанка, Глыбокае
– Для мяне пілігрымка – гэта благаслаўлёны час. Мае інтэнцыі – гэта найперш падзяка за жыццё і магчымасць крочыць у пілігрымку. Я, як дарослы чалавек, маю вялікі досвед пілігрымавання. Гэта мая ўжо, можа, 25-я ці 26-я пілігрымка. Я хаджу ў Будслаў, Росіцу, у Браслаў. Для мяне гэта заўсёды час духоўнага ўзросту. Заўсёды ў пілігрымцы раблю для сябе пастанову для духоўнага ўзрастання да наступнага года. Другая інтэнцыя – гэта мая малітва за моладзь, парафію, за Беларусь.
Пілігрымка – гэта час, калі можна як вады з крыніцы напіцца Божай ласкі, Божага слова. Гэта новыя знаёмствы, новыя сведчанні, новыя ўражанні. Ад гэтага я шчаслівая.

Алёна Шаршунс з сынам Максімам (1,2 гады), Глыбокае
– Стараемся хадзіць у пілігрымкі ўсёй сям’ёй (старэйшаму сыну 3 гады, а малодшаму крыху больш за год), бо жадаем выхоўваць дзяцей у веры, у хрысціянскім духу. Галоўнае, канечне, што часам і нялёгкі шлях з дзеткамі мы ахвяруем у пэўнай інтэнцыі. А ў нашай пілігрымцы мне дапамагалі ўсе: паднесці ці падвезці дзіця. І, здаецца, не так і складана.


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Святлана Жылевіч, Ірына Гайдамовіч

Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
Go to top