Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

16 жніўня ў нашай парафіі распачаліся Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета праграма ўключае ў сябе не толькі духоўныя практыкаванні, але і экскурсіі па Браславе і майстар-клас па народных танцах.


З 16 па 18 жніўня моладзь з розных куткоў дыяцэзіі (115 чалавек)  сабралася разам, каб праслаўляць і пазнаваць Бога, а таксама шукаць адказы на хвалюючыя пытанні. Так, вялікая частка праграмы адведзена пытанню адносінаў моладзі з бацькамі: яму будзе прывечана канферэнцыя і праца ў групах, а таксама такой праблеме як інтэрнэт-залежнасць.

«У дадзенай залежнасці, як і ва ўсіх іншых, галоўнае для аздараўлення – не думаць, што праблема пройдзе сама па сабе», − падкрэсліў падчас канферэнцыі кс. Антон Лагунёнак. Святар звярнуў увагу моладзі на тое, што залежнасці ўзнікаюць праз недахоп любові. А таму, каб іх пазбыцца, варта паглядзець на свае адносіны з Богам, з бацькамі, роднымі і парафіяльнай супольнасцю. І ў гэтых адносінах самому быць актыўным, самому ствараць і падтрымліваць адносіны.

У гэтыя дні моладзь перыядычна наведвае біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пастыр не толькі праводзіць час разам з маладымі людзьмі, але, вядома моліцца разам з імі. Так у другі дзень сустрэчы біскуп Алег звярнуўся да Евангельскага тэксту і прапанаваў паразважаць над тэмай сталення асобы і ролі ў ім здольнасці прабачаць.

«У кожнага чалавека, які прыходзіць у гэты свет, ёсць заданне, якое павінен выканаць – стаць дарослым, − адзначыў біскуп. − Цяжкасць гэтага ў тым, што пасталець можна толькі праз пераадольванне пэўных цяжкасцей, саміх сябе. Так адбывацца з нашымі фізічнымі дасягненнямі, так павінна быць і з нашым духам. Развіццю духа спрыяе многае, у тым ліку і ўменне прабачаць. Бо крыўда можа знішчыць усё жыццё».

Другі дзень сустрэчы завершыўся канцэртам хрысціянскага гурта «Laudans». Дзень моладзі працягнецца і 18 жніўня, а затым плаўна пяройдзе ў перажыванне ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў.

 


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота Ірына Гайдамовіч

 

САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА (ШЛЮБ)

slub Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку  гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус  нават  узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына  заключаюць саюз  для  супольнага жыцця, а  таксама  атрымліваюць Божую ласку для  належнага  выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання  патомства.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ

70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77.  Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.
Go to top