Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

З 14 па 19 жніўня ў нашай парафіі праходзіць летняя школа касцёльнага спеву. Яе мэта  − не толькі пастаноўка голасу харыстаў і кантараў, але і падрыхтоўка да супольнага спеву падчас галоўнай Імшы на ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў.


Падобны тыдзень касцёльнай музыкі праходзіць у другі раз. Сёлета ў ім прымаюць удзел каля ста чалавек: не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і з Брэста, Барысава, Слоніма, Слуцка; дзеці і дарослыя, свецкія і духоўныя асобы.

«Асноўнай маёй задумкай было падцягнуць узровень нашага хору, каб яго ўдзельнікі мелі практыку спеву ў вялікім хоры. Хацелася таксама, каб спяваць на ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў мог кожны, хто захоча, толькі папярэдне да гэтага падрыхтаваўшыся, − падзялілася планамі ініцыятар школы арганістка Іна Сапун. − Другая справа − гэта магчымасць для ўдзельнікаў школы дзяліцца нотамі касцёльных спеваў. А таксама важны момант – пастаноўка голасу, дзякуючы чаму многія раскрываюць сябе не толькі як музыканты, але і спевакі».

Кожны дзень удзельнікі займаюцца супольным харавым спевам, знаёмяцца з тэорыяй і практыкай касцёльнага спеву, а таксама глыбей пазнаюць гісторыю касцёльнай музыкі. І ўсё гэта − ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, калектыў якіх узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.

«Ідэя правядзення Тыдня касцёльнага спеву ўзнікла ў нас разам з кіраўніком хора санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў Інай Сапун, − адзначыў Уладзімір Неўдах. − І гэта ўжо ў другі раз мы збіраемся і, як паказаў вопыт Першага тыдня, людзям гэта вельмі цікава. Сюды прыязджаюць асобы з розных кропак Беларусі. Мэта заняткаў − гэта, канечне, сабраць зацікаўленых людзей, якія ўжо спяваюць у касцёльных хорах, ужо з’яўляюцца кантарамі, а таксама абудзіць цікавасць да касцёльнага спеву ў тых, хто хацеў бы гэтым займацца, але можа, саромеецца, можа, ніколі гэтага не рабіў, ці кажа, што не мае музычнай адукацыі. Усіх удзельнікаў аб’ядноўвае любоў да касцёльнага спеву. Мы ведаем, што спеў – гэта падвойная малітва і яна павінна быць не абы-якой, а на належным узроўні, адпаведнай таму месцу, дзе мы спяваем – святыні».

Заняткі праводзяць таксама Вольга Янум (выкладчык Беларускай акадэміі музыкі) і Таццяна Брытко (кіраўнік дзіцячага ўзорнага хора «Вішанька»). Аздобіць спеў хора на ўрачыстасці і інструментальны ансамбль у складзе Валянціны Казакевіч (скрыпка, Друя), Ірыны Суханавай-Шульжэнкі (флейта, Наваполацк), Ілоны Манько (віяланчэль, Наваполацк) і Наталлі Захаравай (клавішныя, Полацк).

«Гэта школа касцёльнага спеву вучыць нас слухаць другіх і сябе, дае магчымасць адчуць сябе адным цэлым у вялікім прыгожым сугучным хоры, які спявае-моліцца да Бога, − падзялілася ўражаннямі ад удзелу Іна Рабкова з Браслава. – Гэта школа абагачае нас духоўна, узвышае, набліжае  да Бога. Заняткі праходзяць напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў і таму мы спяваем да Маці Божай, а гэты спеў як малітва дапамагае нам у штодзённых клопатах».

Ужо зусім хутка Маці Божая Валадарка Азёраў збярэ нас каля алтара браслаўскага санктуарыя. А падчас галоўнай Імшы ўсе вернікі далучацца да цудоўнага спеву-малітвы ўдзельнікаў летняй школы касцёльнага спеву.

 


Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч, Святлана Жылевіч

 

САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА (ШЛЮБ)

slub Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку  гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус  нават  узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына  заключаюць саюз  для  супольнага жыцця, а  таксама  атрымліваюць Божую ласку для  належнага  выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання  патомства.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ

70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77.  Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.
Go to top