У пачатку чэрвеня сястра Таццяна разам з дзяўчатамі з Браслава прынялі ўдзел у Місійным Сімпозіўме з Айцоў Сальватарыянаў ў Багна. “Католікі – гэта надзея Беларусі. - Досвед веры” разам з Айцом правінцыялам і Рэктарам Семінарыі.
Вельмі цёпла і ветліва прывіталі ўсіх удзельнькаў Сімпозіўма Айцы і Браты Сальватарыяне. Асноўную частку склалі валанцёры, якія служаць у Місійным Коле, выязджаючы на місіі ў розныя Краіны свету. 
Быў час і на малітву і чуванне, на тое, каб паглыбіць свае веды наконт рэлігійнага жыцця на Беларусі, а таксама весела адпачыць. 
“Тоіснасць беларусаў” – вельмі цікава і разнастайна прадставіў спадар Сяргей Аношка, “Жыццё і гісторыю жыцця парафій, дзе працуюць Айцы Сальваттарыяне ў Беларусі” – прадставіў а. Андрэй Каліцяк. Тэму пра жыццё каталіцкай моладзі на нашых землях пардставіла с. Таццяна Гмыза. 
Вясёлы і забаўляльны вечар разам з братамі дапамог адпачыць пасля напружанага дня. А начное чуванне, дапамагло паглыбіць сваю веру. А малітвы валанцёраў яшчэ больш заахвоціў да гарачага служэння бліжнім. 
На заканчэнне Сімпозіўма ў парафіяльным касцеле некалькі чалавек прынялі заклік і склалі абяццані паехаць на Місіі ва Украіну, Албанію, Грузію. 
Ад усіх удзельніц прагнем выразіць падзяку дыякану Яўгену, а таксама Айца Сальватарыянам за магчымасць прыняць удзел у Сімпозіўме. Быў гэта багата духоўны час, якія натхняе на добрыя ўчынкі і сведчанне аб Хрысце ў сваім горадзе.