Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

У нядзелю 25 чэрвеня з нашай парафіі вырушыла пілігрымка ў Нацыянальны Марыйны санктуарый у Будславе, якую ўзначаліў кс. Уладзімір Шыдлоўскі. Сёлета Будслаўскія ўрачыстасці пройдуць 30 чэрвеня-1 ліпеня.

Пілігрымка - гэта шлях да асабістай сустрэчы з Богам. Гэта час навяртання і засяроджання над сабой і адносінамі з Богам”, - адзначыў ксендз пробашч Станіслаў падчас святой Імшы на распачацце пілігрымкі. Святар заахвоціў, каб у штодзённых клопатах браць прыклад з Марыі, якая пакорна выконвала волю Бога.

Няхай шлях вандравання спатоліць прагу пілігрымаў да пазнання Бога, напоўніць іх духоўна, прынясе каштоўныя плёны.

тэкст: Святлана Жылевіч

фота: Юрась Сапель

 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
8
9
10
11
12
13
14
15
17
18
19
20
21
22
23
24
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
Go to top