Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
Сцягі Польшчы, Беларусі, Чэхіі і Танзаніі ўпрыгожвалі Малую Базыліку Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні і яе асяроддзе. 27 мая 2017 года чатыры сальватарынскія семінарысты, якія паходзяць з вышэй узгаданых краін, у тым ліку Яўгеній Жукоўскі з Беларусі, які нарадзіўся ў Браславе, прынялі дыяканскія пасведчанні з рук дапаможнага біскупа з Катавіц Марка Шкудло, які ўзначаліў урачыстасці і прамовіў тэматычнае казанне. 
У падзеі таксама прымалі ўдзел настаяцель правінцыі ксёндз Пётр Філяс са сваёй радай, рэктар сальватарыянскай духоўнай семінарыі ў Багне ксёндз Юрый Мадэра з выкладчыкамі і семінарыйнай супольнасцю, бацькі, сваякі і сябры новых дыяканаў.
На сённяшні дзень члены Таварыства Боскага Збаўцы служаць прыкладна ў 30 краінах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Aмерыкі, Аўстраліі, Азіі і Афрыкі. У 1990 годзе першыя сальватарыяне прыехалі ў Беларусь. На дадзены момант душпастырскай апекай сальватарыянаў ахоплены чатыры парафій Віцебскай дыяцэзіі.
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS
фота: Аляксей Жылевіч
 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
8
9
10
11
12
13
14
15
17
18
19
20
21
22
23
24
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
Go to top