Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

ЗАПРАШАЕМ НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ 

14 - 19 ЖНІЎНЯ 2017 г.

У САНКТУАРЫІ МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ 
У БРАСЛАВЕ 
АДБУДЗЕЦЦА ЛЕТНЯЯ ШКОЛА
КАСЦЁЛЬНАГА СПЕВУ
 
У праграме:
 
1.     Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
 
2.     Супольны харавы спеў
 
3.     Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
 
4.     Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
 
 
 
Калектыў выкладчыкаў узначальвае
 
Уладзімір Неўдах,
арганіст Мінскага кафедральнага сабора 
Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
 
 
 
Прыняць ўдзел у ТЫДНІ КАСЦЁЛЬНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ запрашаем  парафіяльныя хары, вакальныя групы, ўсіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны). Музыкантаў просім мець свае музычныя інструменты. (Кошт на 6 дзён – 30 рублёў)
 
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 14 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне. 
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне. Па магчымасці просім мець спальнік.
 
Калі ласка, вазміце з сабой ноты касцельных спеваў, яія Вам найбольш падабаюццаюцца, каб падзяліцца з іншымі парафіямі.
 
 
 
Кульмінацыя ТЫДНЯ КАСЦЁЛЬНЫХ ЗАНЯТКАЎ – спеў падчас Святой Імшы 19 жніўня на галоўнай Урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар)
 
 
Просім Вас дасылаць запоўненыя анкеты да 9 жніўня электроннай поштай; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
 
або на адрас; Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1 г. Браслаў 211970 Віцебская вобл.
 
 
 
тэл./факс +375-2153-65236,
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч +37529-7105037,
 
арганістка Іна Сапун +37529-7157342
 
 
 
P. S. Як праходзіла Школа Касцёльнага Спеву ў мінулым годзе?! - Глядзі ТУТ

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
8
9
10
11
12
13
14
15
17
18
19
20
21
22
23
24
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА

63. Хто такі Езус Хрыстус?
- Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.
64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў?
- Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы.
65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста?
- Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец.
66. Хто з'яўляецца Маці Езуса?
- Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя.
67. Кім быў святы Юзаф?
- Святы Юзаф быў апекуном Езуса.
68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай?
- Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі.
69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай?
- Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
Go to top