Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
Прыгожым майскім днём, напоўненым не толькі цяплом сонечных промняў, але вялікай радасцю і хваляваннем, у нашай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. 51 дзіця ўпершыню цалкам удзельнічала ў Эўхарыстыі.
 
На працягу двух гадоў дзеткі старанна рыхтаваліся да гэтай падзеі: прыходзілі на катэхэзы, удзельнічалі ў святой нядзельнай Імшы, рэкалекцыях і розных сустрэчах.
 
У сваім казанні ксёндз пробашч Станіслаў падкрэсліў выключную ролю гэтага дня і заахвоціў маленькіх вернікаў быць прыкладам для сваіх бацькоў.  
 
Асаблівым момантам падчас Літургіі было адрачэнне ад зла і вызнанне веры дзеткамі ў прысутнасці бацькоў, хросных, родных і іншых парафіянаў пасля чаго можна было годна прымаць Цела Хрыста ў сваё сэрца.
 
У канцы Эўхарыстыі традыцыйна надышоў момант падзякі. Дзеці спевамі падзякавалі святарам і бацькам, якім падаравалі чырвоныя ружы, як сімвал бязмернай любові і ўдзячнасці, што асабліва расчуліла бацькоў.
 
Бацькі таксама падзякавалі святарам за іх паслугу, цярплівасць і час, прысвечаны кожнаму, законным сёстрам за прыклад і бацькоўскую любоў, а таксама хору, за ўпрыгожванне ўрачыстасці чароўнымі гукамі музыкі і спеву.
 
Пасля ўручэння пасведчанняў і агульнага фотаздымка дзеці выйшлі на вуліцу, дзе падзякаваўшы Богу за дар Першай святой Камуніі, выпусцілі з малітвай ў неба шарыкі.
 
тэкст: Анжаліка Пілат
фота: Ірына Гайдамовіч
 
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
Go to top