Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Дарагія парафіяне
і людзі добрай волі! 
Жадаю Вам такой веры і такого глыбокага сузірання на смерць і Уваскрасенне Езуса, што былі ў сведкаў, якія знаходзіліся побач. Прашу Вас, ідзіце і абвяшчайце сваім жыццём, што Ён сапраўды ўваскрос!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 
25 лютага ў Браславе адбыліся запусты на брытанскую тэматыку. Кожны добра ведае, што ў Англіі ёсць традыцыя а пэўнай гадзіне піць гарбату. 
З гэтымі традыцыямі пазнаёміліся ўдзельнікі вечарыны. Разам з браслаўскай моладдзю удзельнічалі таксама маладыя людзі з Полацка, Росіцы, Слабодкі. Распачалі вечар малітвай праслаўлення, якую праводзіў айцец Андрэй Сідаровіч з Росіцы. Далей распачалі забаўляльную праграму, дзе былі спевы і танцы, падрыхтаваныя загаддзя ўдзельнікамі. За кубкам гарбаты можна было пазнаёміцца адзін з адным, а таксама паслухаць цікавыя звесткі пра традыцыі піцця гарбаты, а таксама зрабіць тэматычны фотаздымак.
 
с.Таццяна Гмыза
Фота: Вольга Савiцкая
 

Асвячэнне вялікодных страў

Вялікая Субота. Усё нібы замерла...У касцёлах не б’юць званы, не іграюць арганы, не адпрауляецца Святая Імша, няма абрусаў на алтарах... 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Сакрамэнт Эўхарыстыі
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПАНА БОГА

1. Хто такі Бог?
-  Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?
-  Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.
3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?
-  Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.
4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?
-  Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.
5. Дзе ёсць Бог?
-  Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?
-  Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.
7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?
-  Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.
8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?
-  Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.
9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?
-  Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?
-  Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
Go to top