Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 
У суботу 25 лютага у дэяцэзіяльным санктуарыі біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне клерыку Алегу Хмылко, які паходзіць з парафіі св. Апостала Андрэя ў Лынтупах. У гаміліі ксёдз біскуп зазначыў, што дыяканат - гэта толькі этап на дарозе для тых, хто ідзе да святарства. Мэтай з’яўляецца сакрамэнт святарства.
Цырымонія  пасвячэння пачалася ў 11 гадзін урачыстай працэсіяй. На літургіі прысутнічалі шматлікія святары як з нашай дыяцэзіі, так і з Польшчы, семінарысты, парафіяне з Лынтуп і Браслава. Падчас гаміліі ксёдз біскуп нагадаў аб асаблівай ролі дыяканскай паслугі ў жыцці Касцёла. Пажадаў прымаючаму пасвячэнне, жыць міласэрнасцю. Потым распачаўся абрад пасвячэння, падчас якога ўсе прысутныя ахвотна маліліся ў інтэнцыі  дыякана падчас Літаніі да ўсіх Святых, выпрашаючы для яго ласкі праз іх заступніцтва. Пасля заканчэння абраду рукапаложанны дыякан быў запрошаны да алтара і ўпершыню прыслугоўваў падчас  Эўхарыстычнай Ахвяры ў новай функцыі. 
Спадзяёмся, што гэтая падзея напоўніць радасцю не толькі сэрца дыякана Алега, але і вернікаў нашай парафіі.
 
кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS
Фота Ірына Гайдамовіч
 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Ліста лектараў (жнівень - лістапад)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА АПОШНІЯ РЭЧЫ ЧАЛАВЕКА

31. Што такое смерць?
- Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела.
32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека?
-  Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом.
33. Што адбываецца пасля суда?
-  Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле.
34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе?
-  Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі.
35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле?
-  Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі.
36. Што адбываецца з душою ў чыстцы?
-  У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай.
37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне?
-  Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне.
Go to top