У маленькай весцы Урбаны 5 лютага адбылася нядзельняя святая Імша, падчас якой была асвечана фігура Маці Божай. Яе парафіянам ахвяраваў пробашч Дэяцэзіяльнага санктуарыя Станіслаў Мжыглуд у дар ад Браслаўскай парафіі.
Перад асвячэнненем фігуры вернікі са святаром адмовілі літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі і даручылі сябе апецы Маці Божай Валадарцы азёраў.
Святар заахвоціў вернікаў звяртацца ў сваіх малітвах да Маці Божай. Падкрэсліў, што прыклад Марыі, якая цярпела разам з Хрыстом, дапаможа перамагаць шматлікія праявы зла ў сучасным свеце. Таму няхай Марыя ўзмацняе нас у жыццёвых цярпеннях.