Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 
27 студзеня ва Успамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ў кляштары сясцёр Эўхарыстак адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. На малітву прыйшлі як дарослыя, так і моладзь. Упрыгожылі Адарацыю хлопцы сваім спевам. Падчас малітвы слухалі разважанні з Духоўнага Дзённіка благаслаўлёнага біскупа.
“Давайце вучыцца жыць у Божай прысутнасці, давайце быць напагатове да выканання Божых планаў, і малітва затопіць нашыя душы. Найвышэйшай прыступкай святасці – умець заўсёды і ўсюды, у любых абставінах, падчас кожнай працы, сярод розных людзей жыць з Панам Богам, яднацца з Ім, мець яго ў сваім сэрцы, знікаць у Ім, радавацца і цешыцца Ім, шукаць Яго, да Яго ўзнімацца, любіць – а не толькі ў капліцы, калі мы кленчым і адгаворваем малітвы.” (бл. Юрый) 
Моманты малітвы дапамагаюць нам пакінуць штодзённую працу і клопаты, і паразмаўляць з Богам, падумаць над жыццём і вечнасцю. 
 
Пасля Адарацыі ўсе былі запрошаны на пачастунак, пасля чаго моладзь весела адпачывала.
 
матэрыял падрыхтавала с. Таццяна Гмыза
фота: Вольга Савiцкая
 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
21
22
23
24
25
26
27
28
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА АПОШНІЯ РЭЧЫ ЧАЛАВЕКА

31. Што такое смерць?
- Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела.
32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека?
-  Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом.
33. Што адбываецца пасля суда?
-  Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле.
34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе?
-  Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі.
35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле?
-  Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі.
36. Што адбываецца з душою ў чыстцы?
-  У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай.
37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне?
-  Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне.
Go to top