З 4 па 7 ліпеня 2016года ў Браслаўскай парафіі адбыліся чарговыя “Канікулы з Богам”. 

У гэтым годзе яны праводзіліся валанцёрамі з Місійнага Цэнра Валанцёраў Сальватар, якія прыехалі з Польшчы і сабралі каля 80 чалавек дзяцей і моладзі.
Кожны дзень прымалі ўдзел у св.Імшы, маліліся спевам і вяночкам да Божай Міласэрнасці. Перд абедам адбываліся катэхэзы і заняткі, падчас якіх, між іншым, разважалі над тым, хто такі святы, што азначае любіць і быць місіянерам. Пасля абеду час мінаў у супольных гульнях і забавах, якім не было канца.
Падчас заняткаў мы падрыхтоўвалі папяровыя падарункі, каб зрабіць прыемнае іншаму, а таксама фігуркі, якія сімвалізавалі нашыя здольнасці, якія склалі каля алтара падчас Эўхарыстыі як сімвал ахвяры Богу. Кожны дзень мы таксама пазнавалі біяграфіі святых: Маткі Тэрэсы з Калькуты, Пятра Ежы Фрасаці, Францішка Ксавэрыя, св.Тэрэсы ад Дзіцятка Езус, а. Піо. Разам прыйшлі да высновы, што святым можа быць кожны з нас. Даведаліся што такое місіі і як абвяшчаць Евангелле кожны дзень. Дзякуючы прысутнасці валанцёраў мы мелі магчымасць паслухаць сведчанні, якія датычаць іх місійнай працы. Мы таксама атрымалі веды пра іншыя краіны. Падчас рэкалекцый мы таксама схіляліся над таямніцай Божай Любові, якая была запісана ў “Дзённіку св. с. Фаустыны”. Паглыбіліся ў тэалогіі і прыгажосці абраза Езуса Міласэрнага. Разам праведзены час завяршылі сакрамэнтам пакуты і паяднання і Эўхарыстыяй.
Канікулы з Богам - гэта час вялікай радасці, што можам быць разам і што з намі Пан Езус.

За гэты час няхай будзе хвала Пану!

Марта Манько, валанцёр.

фота – Пётр Кавальскі