29 мая адбылася Святая Імша за выпускнікоў 2016 года. 
Усю Літургію падрыхтавалі загаддзя і вельмі хваляваліся перад ёй. Падчас малітвы верных асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў, бацькоў і настаўнікоў, а ў прыгожым танцы былі прынесены дары да Алтара, з просьбай аб благаслаўленні на жыццёвы шлях. 
Момант малітвы выпускнікоў пасля Камуніі моцна ўсхваляваў усіх прысутных. Пасля Святой Імшы усе разам накіраваліся на шашлыкі па запрашэнню ксяндза Уладзіміра. Вясёлы вечар, цікавыя гульні да позняга вечара суправаджалі маладых людзей. 
Няхай Міласэрны Бог кіруе жыццём тых, хто ў гэтым годзе скончыў школу, а Маці Божая апякуецца імі напрацягу жыцця.
 
фота: Аляксей Жылевіч
тэкст: с.Таццяна Гмыза