У Браслаўскім санктуарыі заіснавала каплічка, звязаная з ушанаваннем Святога Яна Паўла ІІ. З правага боку ад цэтральнага ўваходу ў святыню знаходзіцца, ужо публічна выстаўленная, рэліквія крыві святога Яна Паўла ІІ. 
Ксёдз Кардынал Станіслаў Дзівіш быў асабістым сакратаром папы Яна Паўла ІІ ў 1978-2005 гадах. Ён жа перадаў рэкіквіі Браслаўскаму санктуарыю ў 2015 годзе праз Правінцыяла Сальватарыянаў кс. Пятра Філяса. Яшчэ ёсть і другая рэліквія - асабістая сутанна Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, якая знаходзіцца за шклом. Сутанна перададзена ў санктуарый ў 2015 г. Біскупам віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам.
Запрашаем да малітвы праз заступніцтвам нашай Маці Божай Ўладаркі Азёраў і св. Яна Паўла ІІ, апекуна сем'яў. Ў сучасным свеце кожнай сям’і асабліва патрэбна малітва і Бог, бо яна з усіх бакоў атулена пагрозамі і спакусамі злога. Святы Ян Павел ІІ, абараняй іх праз сваё заступніцтва, каб трывалі ва ўзаемнай любові.

кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS