6 лютага ў нашай парафіі адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Мёраў і Полацка. 

Уваходам праз Браму Міласэрнасці і Адарацыяй распачалася моладзевая сустрэча. Падчас малітвы разважалі на тэму Божай Міласэрнасці, маліліся за тых, хто далёка ад Бога. На сімвалічных рабках пісалі кароткія малітвы і імя таго, каго хацелі б бачыць побач з сабой у Касцёле, пасля чаго клалі іх у сетку перад Алтаром.

У зале, дзе праходзіла свята,  быў падрыхтаваны стол са стравамі на марскую тэматыку, які рыхтавала моладзь напярэдадні, ну а традыцыйнымі пончыкамі частавала полацкая моладзь. Пасля пачастункаў прадстаўнікі парафій вучылі астатніх падрыхтаваным танцам і флэшмобам. Парадавалі моладзь таксама ксёндз Лешэк і старэйшая моладзь прафісійнымі танцамі, чым вельмі захапілі астатніх. 

Падчас запустаў была вельмі цёплая, радасная атмасфера. Не гледзячы на розны ўзрост кожны адчуваў сябе ўтульна. Спадзяёмся, што такія сустрэчы набліжаюць моладзь да Бога і вучаць сапраўднай радасці і моцнаму сяброўству. 

С. Таццяна

фота: Ірына Гайдамовіч