18 снежня з нагоды года Міласэрнасці парафіяльная моладзь наведала пажылых людзей у доме-інтэрнаце. 
На пачатку ксёндз Уладзімір прамовіў да іх слова. Каб несці міласэрнасць, мы наведалі хворых і адзінокіх людзей і падрыхтавалі шмат падарункаў для іх. Першым падарункам была сцэнка пра нараджэнне Езуса, так званая Батлейка. Была магчымасць пабачыць анёлаў, пастушкоў, Ірада, каралёў, Святую Сям’ю і іншых традыцыйных герояў батлейкі. Таксама разам са старэйшымі людзьмі спявалі калядкі. Пасля, усіх прысутных пачаставалі самаробным пячывам, якое самі рабілі і ўпрыгожвалі. 
Была разам з намі прадстаўнік дабрачыннай арганізацыі “Карытас”, якая ўжо па традыцыі прыносіць радасць смачнымі падарункамі перад святамі. 
Па вачах людзей было бачна, што яны вельмі ўдзячны і чакаюць нас яшчэ. 
Нам таксама прынесла гэта вялікую радасць, што наша праца не засталася дарэмнай,мы вельмі ўдзячныя за гасціннасць. На развітанне нам абяцалі малітоўную памяць і падтрымку. 
З нагоды года Міласэрнасці, моладзь жадае рабіць як мага больш добрых учынкаў, быць міласэрнымі і сваім жыццём абяцае паказываць і несці міласэрнасць, як Айцец. 
 
тэкст: Аляксей Дзіковіч
фота: Тамара Пашкевіч