Паведамленне ККББ

Ужо стала традыцыяй, што ў II Нядзелю Адвэнту вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі моляцца за ўсіх, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

 

 

У сувязі з гэтым заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты. 

 

Выкажам сваю ўдзячнасць малітвай падчас кожнай святой Імшы 6 снежня, каб Міласэрны Айцец шчодра аддзячыў ім за адкрытасць і ахвярнасць іх сэрцаў. 

 

 

З пастырскім благаслаўленнем

Каталіцкія Біскупы Беларусі

 

PS. Просьба да святароў, каб заахвоціць вернікаў да малітвы ў нядзелю 6 снежня 2015 г. у інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла. 

 

Бiскуп Юзаф Станеўскі 

Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў y Беларусі

 

Мінск, 30 лістапада 2015 г.

 

 

 

Прапанова малітвы вернікаў:

Молімся за нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты, каб Міласэрны Айцец адарыў іх патрэбнымі ласкамі і Божым благаслаўленнем.