21 лістапапада Браслаўская парафія здзейсніла пілігрымку да цудоўнага абраза Маці Міласэрнасці ў Вострай Браме. 
У пілігрымцы ўдзельнічалі 46 чалавек разам з ксяндзм пробашчам Станіславам. Асаблівай яна стала для тых, хто апошні раз быў там шмат год таму (калі быў час, што амаль кожны вернік з нашых земляў наведваў гэтае Святое месца). 
Пілігрымка была падчас асаблівага часу – Апекаў (час гэты доўжыцца ўвесь тыдзень і кожны пілігрым можа атрымаць адпуст) “Кожны год Маці Божая нагадвае нам пра Яе апеку” – нагадаў святар падчас казання і таму шматлікія хрысціяне прыязджаюць да цудоўнага абраза, каб прадставціць Ёй свае падзякі, просьбы і цярпенні. 
Таксама быў час наведаць сам горад Вільнюс. Паглядзець прыгажосць, утульнасць і цеплыню гэтага месца, наведаць касцёлы, успомніць гісторыю. Гэты горад асабліва важны сэрцу беларуса, бо гэта наша гістарычная радзіма. 
Пілігрымы сустрэліся з невялікімі цяжкасцямі, бо шмат часу скрала мыжа. 
Але слёзы, якія былі бачныя на вачах пілігрымаў, кажуць аб тым, што не перашкодзяць ніякія цяжкасці. Трэба змагацца за спакой сэрца, за радасць і святасць жыцця, а для гэтага «трэба ў Вільні бываць часцей, у Вострай Браме бываць не госцем, каб душою нам стаць чысцей і не страціць святое штосьці». 
 
Тэкст - С. Таццяна Гмыза
Фота – Тамара Пашкевіч