3 30-31 кастрычніка ў Браславе адбылася першая сустрэча Сальватарыянскага Цэнтру Пакліканняў.
У сустрэчы удзельнічалі сем асобаў, якія мелі магчымасць бліжэй пазнаць ордэн Сальватарыянаў і яго заснавальніка айца Францішка ад Крыжа Ярдана. Акрамя таго удзелнікі супольна маліліся, прысутнічалі на Святой Імшы. У плане дня была праца, спеў, супольна глядзелі фільм з хрысцьянскімі каштоўнасцямі. Ў се вельмі былі задаволеныя, выказвалі ўдзячнасць і жаданне удзельнічаць ў наступнай сустрэчы.
Такія сустрэчы для юнакоў будуць арганізоўвацца раз ў месяц. Мэта такой сустрэчы, каб маладому чалавеку дапамагчы узрастаць ў сваім пакліканні і адкрыць яго ў сабе. Ведаць, чаго жадае ад мяне Бог. Дзе шукаць адказы на ўсе пытанні, якія паяўляюцца ў сэрцы. 
Праз сустрэчы Сальватарыянскага Цэнтру Пакліканняў, мы Сальватарыяне жадаем дапамагчы маладым людзям ў тым нялёгкім заданні.
 
Кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS