Як кожны год на пачатку верасня ў касцёле кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд асвяціў школьныя прылады, каб Пан Бог благаславіў вучням і студэнтам на новы навучальны школьны і катэхетычны год.
Падчас Святой Імшы вернікі маліліся ў інтэнцыі бацькоў, настаўнікаў, катэхэтаў і выхавацеляў, а ўсіх дзяцей і моладзь, якія распачалі новы навучальны і катэхэтычны год, за тых хто ў гэтым годзе пайшоў у першы клас, а таксама распачаў навуку ў вышэйшых навучальных установах, за тых, хто ў гэтым навучальным годзе скончыць школу…
У дарах, апрача хлеба і віна, дзеці і моладзь прынеслі званок, гукам каторага пачынаюцца заняткі ў школе, дзённік, у якім  бачна паспяховасць вучня, сшыткі для катэхэзы, крэйду. Гэта ўсё з’яўляецца сімвалам вучобы, і прынясення ў дар азначае просьбу аб Божай Мудрасці, просьба быць добрымі вучнямі і развіваць свае здольнасці і таленты.
Чарговы школьны і катэхэтычны год дае новыя магчымасці фізічнага і духоўнага ўзросту. Няхай Хрыстовае благаслаўленне дапаможа пераадолець цяжкасі, якія будуць сустракаць на сваім шляху вучні і настаўнікі.
 
Людміла Бурлевіч
фота: Ірына Гайдамовіч