У нядзелю 28 чэрвеня а 11 гадзіне вернікі нашай парафіі ўдзельнічалі ў святой Імшы, якая стала выразам удзячнасці кс. Тадэвушу Дабравольскаму за яго душпастырскую паслугу ў Браславе.
У сваёй гаміліі кс. Тадэвуш засяродзіў увагу на ролі веры ў жыцці чалавека. Мы павінны не проста быць у натоўпе, а знаходзіцца побач з Хрыстом, які вылечвае людскія душы. Неабходна імкнуцца да таго, каб нашы сэрцы заўсёды былі падрыхтаванымі да сустрэчы з Ім. 
У завяршэнні Эўхарыстыі са словамі падзякі за сумесную малітву, удзеленыя сакраманты і шчырымі пажаданнямі Божага благаслаўлення, апекі Маці Божай Валадаркі азёраў звярнуліся да кс. Тадэвуша пробашч кс. Станіслаў, удзельнікі малітоўнай групы “Маці ў малітве за дзяцей і ўнукаў”, парафіяльны хор. Падводзячы вынік сваёй працы ў нашай парафіі і ўвогуле па-за межамі Польшчы, кс. Тадэвуш падкрэсліў важнасць і радасць сумеснай малітвы, а таксама зазначыў, што заўсёды будзе памятаць пра вернікаў зямлі беларускай.
 
ТэкстІрына Шыдлоўская
Фота: Ірына Гайдамовіч