"Благаславі, тата, благаславі, мама, далонямі сваімі…"
10 мая з прывітальнага слова а. Станіслава распачалася Урачыстая Літургія, пад час якой 43 хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прынялі да свайго сэрца Цела Хрыста і ўпоўні ўдзельнічалі ў Святой Імшы. Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да Святой споведзі. Дапамагалі ім ў гэтым сестры-эўхарысткі: сястра Наталля, сястра Лена, сястра Таццяна, сястра Аліцыя, якія стараліся перадаць дзецям не толькі веды, але і малітву, якая будзе спадарожнічаць праз усе іх жыцце.
Ксендз Станіслаў з айцоўскай любоўю тлумачыў дзецям Божае Слова і вучыў адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад рэчаў часовых, якія на самой справе не могуць даць чалавеку сапраўднага шчасця. Пробашч звярнуў увагу на тое, што самае галоўнае, што могуць даць бацькі дзецям – гэта прыклад сваей уласнай веры, і далейшае жыцце дзіцяці ў значнай меры залежыць ад той атмасферы, якая панавала ў сям’ і. 
У гэты дзень разам з дзецьмі ў святочнай Імшы ўдзельнічалі іх бацькі, хросныя, родныя, хвалюючыся за іх, таму, што першая Святая Камунія – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Таму, гледзячы на дэкарацыю: сімвалічны човен з рыбацкай сеткай, у якую трапілі рыбкі-дзеткі, хочацца спадзявацца, што добры Бог будзе моцна трымаць іх у Сваіх Айцоўскіх руках. “Няхай цябе абараняе і благаслаўляе Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы”.
 
Алена Піртань
фота: Ірына Гайдамовіч