Зручныя месцы ў касцеле- лаўкі, гэта аснова літургіі, а менавіта катэхетычнай працы з тымі, хто хоча паглыбіць сваё рэлігійнае жыццё. Вельмі важна таксама і тое, каб лаўкі былі прыстасаваныя кленчыць і свабодна стаяць падчас набажэнстваў.
З гэтай праблемай сустрэліся мы ў нашай браслаўскай парафіі, у якой трэба было  змяніць лаўкі, значна пашкоджаныя больш за пяцьдзясят год.
Ідэю прапанаваў кс.Тадэвуш Кахановіч SDS, які на працягу многіх гадоў працаваў ў Беларусі і дасканала разбіраўся ў гэтай тэме. Ён не толькі зрабіў праект, але таксама знайшоў людзей, якія мелі адпаведнае абсталяванне. Адна з фірм зрабіла канструкцыі з металу, а другая- драўляныя элементы.
Пасля таго, як прывезлі ўсё ў Браслаў, трэба было гэта скласці.  У гэту працу вялікі ўклад ўнеслі самі душпастыры і браслаўскія парафіяне, якія ахвяравалі свой час і сілы для такой важнай справы.
Сёння, на Урачыстасць св. Юзэфа, ужо не толькі бачым гэтыя лаўкі, але таксама можам зручна і свабодна ў іх сядзець і кленчыць. Няхай добры Бог узнагародзіць ахвярнасць і клопат пра наш касцёл.
 
Кс. Антоні Земба SDS
Пробашч       
    
Showcase data is not configured