Дэлегацыя браслаўскага касцёла 2 студзеня наведала Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу, гаспадыняй якога з’яўляецца даўняя парафіянка нашай святыні Святлана Дземідкевіч. Нядаўна яна стала мамай для шасцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі.

Для вялікай сям’і Ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS і прадстаўнікі парафіяльнага "Карытаса" прывезлі  пачастункі, развіваючыя гульні, цацкі і шчырыя словы пажаданняў аб Божай ласцы на ўсё жыццё.

Тамара Пашкевіч