У самы разгар Калядных святаў у браслаўскі касцёл Нараджэння Маці Божай завітала батлейка. Пасля святой імшы, на якую збіраюцца ў асноўным дзеці, творчы калектыў музейнага аб’яднання  паказаў  ім п’есу "Цар Ірад". На вачах у хлопчыкаў і дзяўчынак  з дапамогай рухомых лялек артысты разгарнулі дзействы, звязаныя з нараджэннем Езуса Хрыста, пакланення Яму пастухоў і каралёў-вешчуноў,  праследавання жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлят.