З нагоды набліжаючыхся святаў Божага Нараджэння складаю вам, дарагія парафіяне і жыхары браслаўскага раёну, сардэчныя віншаванні. Няхай  народжаны Езус, у Бэтлееме нашых сэрцаў, прыносіць дары, якія з’яўляюцца фундаментам існавання кожнага чалавека. 
Ён з’яўляецаа крыніцай усіх ласк: веры, надзеі і любові, прабачэння, супакою і справядлівасці. З  Ім, у Ім і праз Яго, мы – слабыя людзі, становімся моцнымі, святымі і напоўненымі радасцю ўжо тут – на зямлі. З дапамогай Яго ласкі і міласэрнэсці мы крочым да такіх рэчаіснасцяў, якіх „а ні вока не бачыла, і ні сэрца не чула”, а гэта і ёсць вечнасць. 
Мы не павінны звяртаць увагі на штодзённыя цяжкасці. Клопаты, матэрыльны недахоп, часамі цярпенні – гэта толькі прылада, дзякуючы якой мы правяраем сваю веру і вернасць Богу.  Я, ўслед за св. Паўлам, паўтару: „Бо я перакананы,  што ні смерць, ні жыццё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае,  ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не зможа адлучыць нас ад любові Божай, якая ёсць у Хрысце Езусе, Пану нашым”
Дзякуючы нашаму досведу мы ўзмацняем сваю душу і веру. Няхай Божы Сын, Які нараджаецца ў нашых сэрцах, узмацняе і нясе радасць усім людзям добрай волі. 
 
Божае Нараджэнне, 2013