У нядзелю 8 студзеня ў нашым санктуарыі адбылася невялікая тэатральная пастаноўка і канцэрт у выкананні дзяцей і падлеткаў парафіі. Гэта была добрая нагода нагадаць сутнасць свята Божага Нараджэння і разам з маленькімі артыстамі заспяваць калядкі.
 
Таксама пасля канцэрту пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд уручыў падарункі ўдзельнікам і пераможцам сямейнага конкурсу на калядную стаенку. Лепшымі парафіяне прызналі працы сям’і Андрэевых, Урбановічаў і Шульі.
 
Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Ірыны Гайдамовіч.