3 студзеня адышла ў дом Айца маці ксяндза Міхала Сапеля і бабуля ксяндза Аляксандра Сапеля. Пахавальная святая Імша адбылася ў Браслаўскім Санктуарыі Маці Божай, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
 
Сваё слова біскуп Алег скіраваў да прысутных, пачынаючы словамі з Евангелля: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос.” Таксама падкрэсліваў веру і вернасць Богу Леакадзіі,  асабліва ў цяжкія часы, у хрысціянскім выхаванні сваіх дзяцей і ўнукаў.  
 
На пахавальную святую Імшу прыйшлі памаліцца і  развітацца з ёй сваякі, сёстры Эўхарысткі і вернікі нашай парафіі.
 
Спадарыня Леакадзія пражыла 92 гады і была пахаваная на могілках у Браславе, побач са сваім сынам, ксяндзом Міхалам.